10 сакавiка 2026, aўторак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явілася відэа ракетнага ўдару ЗСУ па Данецкім аэрапорце

2
З’явілася відэа ракетнага ўдару ЗСУ па Данецкім аэрапорце

Былі выкарыстаныя ракеты ATACMS і Storm Shadow

7 сакавіка 2026 года Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па пляцоўцы запуску шахедаў у Данецкім аэрапорце ракетамі ATACMS і Storm Shadow, паведамілі OSINT-аналітыкі з групы «КіберБорошно».

У Telegram-канале «КіберБорошна» апублікавана відэа атакі.

«Падчас удару былі выкарыстаныя ракеты ATACMS і Storm Shadow. Новыя кадры пацвярджаюць, што атака адбылася падчас падрыхтоўкі чарговага ўдару. На тэрыторыі зафіксавана вялікая колькасць дронаў. Разведку ажыццяўляў дрон Бунтар-3», — гаворыцца ў каментары да яго.

Таксама ў «КіберБорошні» паведамілі, што працягам гэтай аперацыі стала знішчэнне склада боепрыпасаў акупантаў на тэрыторыі завода «Точмаш» каля Данецкага аэрапорта 8 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках