МЗС Ірана пракаментавала інфармацыю аб супрацоўніцтве з Расіяй падчас вайны
- 9.03.2026, 5:02
- 6,302
Тэгеран заявіў, што Масква «дапамагае па многіх кірунках».
Кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы у інтэрв’ю NBC News адказаў на пытанне, ці атрымлівае Іран падтрымку з боку Расіі.
7 сакавіка гэты канал паведамляў са спасылкай на чатыры крыніцы, што Расія прадастаўляе Ірану выведвальную інфармацыю пра месцазнаходжанне амерыканскіх войскаў на Блізкім Усходзе, у тым ліку звесткі, якія могуць дапамагчы Ірану адшукаць амерыканскія ваенныя караблі.
Арагчы заявіў, што «супрацоўніцтва паміж Іранам і Расіяй не з’яўляецца чымсьці новым, гэта не сакрэт», але не сказаў, ці дапамагае расійская выведка Ірану знаходзіць ваенныя сродкі ЗША.
«Яны дапамагаюць нам у многіх розных кірунках. У мяне няма ніякай падрабязнай інфармацыі», — заявіў кіраўнік МЗС Ірана.