7 сакавiка 2026, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: большасць паўсядзённых дзеянняў людзі выконваюць на аўтапілотзе

Навукоўцы: большасць паўсядзённых дзеянняў людзі выконваюць на аўтапілотзе

Як звычкі ўплываюць на паўсядзённае жыццё.

Здаецца, сакрэт дабрабыту заключаецца ў ўменні прывучаць сябе да карысных звычак. Група навукоўцаў з Аўстраліі, Англіі і ЗША высветліла, што людзі выконваюць больш за палову штодзённых дзеянняў, не задумваючыся, то-бок у аўтапілотным рэжыме, піша «Нож».

Як фармуюцца звычкі? Калі мы раз за разам аднолькава рэагуем на падобныя ўмовы, мазг пачынае асацыяваць іх з пэўнымі дзеяннямі. З цягам часу нам не даводзіцца задумвацца пра паводзіны ў розных сітуацыях.

Аўтары свежага даследавання хацелі зразумець, як звычкі ўплываюць на паўсядзённае жыццё. Для гэтага яны правялі эксперымент са 105 добраахвотнікамі з Вялікабрытаніі і Аўстраліі.

«Людзям падабаецца думаць, што яны прымаюць рацыянальныя рашэнні і ўважліва абдумваюць свае дзеянні, перш чым іх здзейсніць», — сцвярджае доктар Аманда Рэбар, вядучы аўтар даследавання з Універсітэта Паўднёвай Караліны.

На працягу тыдня ўдзельнікі атрымлівалі на свае смартфоны шэсць выпадковых апавяшчэнняў. Эксперыментатары прасілі іх распавесці, чым яны занятыя ў дадзены момант і ці можна назваць іх дзеянні здзейсненымі наўмысна.

Калі верыць вынікам эксперыменту, каля 65% паўсядзённых дзеянняў людзі выконвалі, не задумваючыся. Іншымі словамі, іх актыўнасць была значна мацней звязаная са звыклымі стымуламі, а не са свядомым выбарам.

«Нашае даследаванне паказвае, што, хоць людзі могуць свядома хацець нешта зрабіць, само ініцыяванне і выкананне гэтага дзеяння часта адбываецца неўсвядомлена, пад уплывам звычак, — растлумачыў прафесар Бенджамін Гарднэр, сааўтар даследавання з Універсітэта Сурэя. — Гэта сведчыць пра тое, што карысныя звычкі могуць стаць магутным інструментам для дасягнення нашых мэтаў».

На думку навукоўцаў, іх распрацоўкі важныя для стварэння новых праграм грамадскага здароўя і мерапрыемстваў, накіраваных на змену ладу жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках