7 сакавiка 2026, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў накіраваць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна адназначны сігнал

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў накіраваць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна адназначны сігнал
Кястуціс Будрыс

Кястуціс Будрыс ацаніў пагрозы з боку Беларусі і Расіі.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што тэму ядзернай зброі не варта лічыць забароненай. Пра гэта ён сказаў у студыі польскага агенцтва PAP, каментуючы сітуацыю вакол Беларусі і Расіі.

Паводле слоў кіраўніка літоўскай дыпламатыі, абмеркаванне пытанняў бяспекі не павінна абмяжоўвацца толькі канвенцыйнымі ўзбраеннямі.

«Не трэба баяцца выкарыстоўваць слова на літару «я» і казаць, што гэта няветліва. НАТА — гэта таксама ядзерны саюз. У нас агульная ядзерная і канвенцыйная палітыка, а гэта азначае, што ядзерныя сродкі могуць быць ужытыя, калі спатрэбіцца абараняцца», — адзначыў Будрыс.

Ён падкрэсліў, што патрэба ў такіх абмеркаваннях звязаная з пагрозамі з боку Расіі і Беларусі. У прыватнасці, ідзе гаворка пра размяшчэнне расійскіх тактычных ядзерных сіл у Калінінградскай вобласці, на тэрыторыі Расіі і ў Беларусі.

Будрыс дадаў, што пытанне ядзернага стрымлівання ў Еўропе павінна разглядацца ў кантэксце аператыўнага планавання. Паводле яго слоў, краінам усходняга флангу НАТА патрэбныя дадатковыя сілы для супрацьдзеяння пагрозам з усходу.

«Гэта павінен быць адназначны сігнал для Расіі: калі вы прыйдзеце сюды, мы не будзем абараняцца толькі на нашай тэрыторыі. Мы вас знішчым. Калі сітуацыя гэтага запатрабуе, мы ўжывем тыя сродкі, якія ў нас ёсць», — заявіў міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках