7 сакавiка 2026, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ЗСУ масава бяруць расіян у палон

2
Дроны ЗСУ масава бяруць расіян у палон

Раскрытыя дадзеныя за зіму.

Украінскія аператары дронаў з дапамогай беспілотнікаў за мінулую зіму ўзялі ў палон больш за сто расійскіх вайскоўцаў.

Аб гэтым заявіў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў, паведамляе Charter97.org са спасылкай на яго Telegram.

«Фіксуем на відэа, як расійскія вайскоўцы здаюцца ў палон украінскім дронам. Аператары БПЛА суправаджаюць іх да нашых пазіцый», — адзначыў Фёдараў.

Паводле яго слоў, гэтай зімой больш за 100 акупантаў склалі зброю дзякуючы працы беспілотных падраздзяленняў.

«Кожны такі палонны — гэта магчымасць вярнуць нашых абаронцаў дадому», — дадаў міністр абароны Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках