Жыхарам Брэста прапанавалі пісаць карціны пра горад
- 7.03.2026, 14:52
Але часу засталося мала.
У тэлеграм-канале Брэсцкай вобласці паведамілі, што ў абласным цэнтры хочуць упрыгожыць прыпыначныя пункты карцінамі. Але якімі менавіта — яшчэ не вызначыліся і абвясцілі конкурс. Пра гэта і паведаміў генеральны дырэктар КУМПП Брэсцкае гарадское ЖКГ Андрэй Гашэў, піша «Тэлеграф».
Каб узяць удзел, трэба даслаць свае працы да 16 сакавіка (часу засталося зусім мала) у брэсцкае ЖКГ. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Хто будзе вырашаць, ці вартыя працы ўвекавечання на гарадскіх прыпынках, чыноўнік не патлумачыў. Тым не менш ён распавёў, дзе з’явяцца працы пераможцаў адбору.
«Хочам прыпыначныя пункты зрабіць міні-галерэяй нашага горада. Прафесійным мастакам і аматарам для конкурсу прапануем намаляваць карціну з відамі абласнога цэнтра і працягнуць фразу «Я люблю Брэст…» сваім варыянтам адказу. Працы размесцім на бакавых тарцах павільёнаў на прыпыначных пунктах», — удакладніў Андрэй Гашэў.