7 сакавiка 2026, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Літвы адкрыўся легендарны кірмаш Казюкас

У сталіцы Літвы адкрыўся легендарны кірмаш Казюкас

Вільнюс святкуе пачатак вясны.

У сталіцы Літвы адкрыўся легендарны кірмаш Казюкас, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Свята вядзе сваю гісторыю з пачатку XVII стагоддзя. Яго пачалі адзначаць пасля кананізацыі караля Казіміра, які ў 1602 годзе стаў апекуном Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ужо тады Кафедральная плошча Вільнюса спецыяльна дзеля кірмашу забудоўвалася драўлянымі лаўкамі, будкамі і навесамі, дзе спрытныя гандляры раскладвалі свой тавар. У тыя ж гады з’явіўся і галоўны атрыбут свята — пернік «Сэрца Казюка».

Сімвалы кірмашу: «казюка» — букет з сухіх кветак і раслін, гліняны бубенчык, пернік «Сэрца Казюка», бублікі і баранкі.

Падчас кірмашу на вуліцах абавязкова ладзіліся карнавальныя шэсці і народныя гулянні.

Беларусы — не толькі госці Казюкаса. У розныя часы наша дыяспара брала ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў межах свята, а на праспекце Гедыміна ў Вільнюсе стаялі павільёны з беларускай сімволікай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках