Скарачаныя працоўныя дні ў 2026 годзе: калі беларусы сыдуць з працы раней
2- 7.03.2026, 10:14
У Мінпрацы назвалі даты.
Працягласць працоўнага часу напярэдадні дзяржаўнага свята скарачаецца на адну гадзіну. Найбліжэйшы такі дзень — 7 сакавіка, піша Myfin.by.
Найбліжэйшы святочны дзень — 8 сакавіка. «Для работнікаў з пяцідзённым працоўным тыднем скарочанага перадсвяточнага дня ў сакавіку няма, бо Дзень жанчын прыпадае на нядзелю (правіла дзейнічае толькі для дзён, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням)», — тлумачылі раней у Мінпрацы.
Для работнікаў з шасцідзённым працоўным тыднем субота 7 сакавіка будзе скарочана на 1 гадзіну (перадсвяточны дзень).
Паводле інфармацыі міністэрства, у 2026 годзе пры пяцідзённым працоўным тыдні перадсвяточнымі працоўнымі днямі з'яўляюцца 20 красавіка, 30 красавіка, 8 мая, 2 ліпеня, 6 лістапада, 24 снежня і 31 снежня. Пры шасцідзённым працоўным тыдні — 7 сакавіка, 20 красавіка, 30 красавіка, 8 мая, 2 ліпеня, 6 лістапада, 24 снежня і 31 снежня.
Для тых, хто працуе на няпоўным працоўным часе, дзень перад святам скарачаецца прапарцыйна іх працоўнаму часу.
Ці будуць пераносы працоўных дзён у 2026 годзе
У 2026 годзе прадугледжаны толькі адзін перанос — працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 25 красавіка.
Выхаднымі днямі будуць 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка 2026 года — 4 дні.