7 сакавiка 2026, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія сістэмы СПА ў Іране прайгралі бой F-35 і «Тамагаўку» ЗША

Расійскія сістэмы СПА ў Іране прайгралі бой F-35 і «Тамагаўку» ЗША

Вайсковая тэхніка РФ безнадзейна састарэла.

Сістэмы СПА Ірана не дэманструюць высокай якасці ў спробах супрацьдзейнічаць ракетным ударам ЗША і Ізраіля. Расійскае і савецкае ўзбраенне краіны‑саюзніцы Крамля з'яўляецца састарэлым і адсталым, што канчаткова стала відавочна за некалькі дзён вайны. Пра гэта заявіў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка у эфіры Радыё NV.

«Яе паветраная прастора адкрыта для удараў», – адзначыў эксперт.

Суразмоўца СМІ нагадаў, што пакуль ВПС ЗША ўздымаюць у неба F-15 і F-35, б'юць па мэтах ракетамі «Тамагаўк», іх супернік Іран выкарыстоўвае савецкія ЗРК, мадэрнізаваныя Расіяй, якія неаднаразова прайгравалі і ЗСУ.

«Маральна і тэхнічна яны сябе ўжо аджылі», – рэзюмаваў Каваленка, удакладніўшы, што такой жа ацэнкі заслугоўвае і іранская авіяцыя.

Сведчаннем прымітыўнасці іранскіх сістэм СПА можа служыць серыя удараў з боку войска ЗША: у выніку траплення ракет і бомбаў было знішчана не менш за чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК. Відэа атакі апублікавалі ў акаўнце Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША ў сацсетцы X.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках