У Мінску бясплатна раздаюць цэлы КамАЗ шаўрмы
15- 6.03.2026, 15:10
- 7,384
Сталі вядомыя падрабязнасці святочнай акцыі.
Ля аднаго з гандлёва-забаўляльных цэнтраў Мінска ўдзень у пятніцу, 6 сакавіка, заўважылі цэлы КамАЗ з шаўрмой. Высветлілася, што адна з сетак стрыт-фуду вырашыла правесці святочную промаакцыю і бясплатна раздаць цэлы грузавік ежы, паведамляе «Тэлеграф».
Бясплатную раздачу шаўрмы арганізавала сетка Grill Kebab, пры гэтым асабліва яе нідзе не афішавала. Пра акцыю перад самым пачаткам, калі грузавік з ежай ужо быў на месцы, паведамілі ў сацсетках ТРЦ «Чэрвеньскі», ля ўваходу якога і арганізавалі ўсё гэтае «вар’яцтва».
Дакладны час акцыі вырашылі не называць, пазначыўшы толькі прыблізны прамежак: з 12:00 да 14:00.
Раздаваць цэлы кузав шаўрмы паабяцалі на працягу паўгадзіны,
«Хто не паспеў — той заказвае за грошы. Бягом да галоўнага ўваходу, пакуль усё не разабралі!» — далі адмашку аматарам стрыт-фуду арганізатары.