Венгрыя вышле ўкраінскіх інкасатараў «Ощадбанка»
9- 6.03.2026, 15:07
- 9,958
Рашэнне прынята пасля «ўстанаўлення асоб» затрыманых.
Сем украінскіх інкасатараў, затрыманых венгерскімі падатковымі і мытнымі органамі, будуць дэпартаваныя з Венгрыі. Пра гэта ў сацсетцы X заявіў прадстаўнік венгерскага ўрада Золтан Ковач.
Паводле даных венгерскіх уладаў, Нацыянальная падатковая і мытная адміністрацыя краіны ўстанавіла асобы сямі грамадзян Украіны, затрыманых у сувязі з «перавозкай праз тэрыторыю Венгрыі буйных партый наяўных грошай і золата».
Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў, што «аперацыю курыраваў былы генерал Службы бяспекі Украіны, а яго намеснікам быў былы маёр Ваенна-паветраных сіл Украіны».
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга назваў дзеянні венгерскіх уладаў «захопам закладнікаў і дзяржаўным тэрарызмам».
Варта дадаць, што інцыдэнт адбыўся на фоне абвастрэння адносін паміж Кіевам і Будапештам.
Напярэдадні прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пагразіў ужыць сілу, каб аднавіць пастаўкі расійскай нафты праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба».