У Беларусі наспявае рэзкае падаражанне бензіну?
8- 6.03.2026, 21:00
- 9,748
У «Белнафтахіме» адказалі няпэўна.
У краінах ЕС выраслі цэны на аўтамабільнае паліва пасля пачатку ваенных дзеянняў на Блізкім Усходзе. Эканамісты прагназуюць, што падаражанне працягнецца.
Av.by адзначае, што паліва падаражэла ў Польшчы, Літве, Украіне, Германіі, Францыі, Італіі. Ці будзе падаражанне і ў Беларусі?
Вось што адказалі журналістам выдання Av.by ў Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі («Белнафтахім»):
«У Беларусі цэны на маторнае паліва фарміруюцца пад уплывам комплексу эканамічных фактараў, ключавымі з якіх з’яўляюцца сусветныя катыроўкі нафты і ваганні валютных курсаў.
Мы адсочваем змены кан’юнктуры на нафтавым рынку, у тым ліку цэнаўтварэнне на паліва ў суседніх дзяржавах.
Улічваючы перыяд нявызначанасці ў гэтай сферы, любыя рашэнні аб змене кошту паліва ў Беларусі будуць прымацца па выніках комплекснага аналізу развіцця сітуацыі, — адзначана ў паведамленні прэс-сакратаркі «Белнафтахіма» Вольгі Спехавай.