6 сакавiка 2026, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Еўропе трэба нарошчваць вытворчасць сродкаў супрацьпаветранай абароны і ракет

Андрус Кубілюс: Еўропе трэба нарошчваць вытворчасць сродкаў супрацьпаветранай абароны і ракет
Андрус Кубілюс

Еўракамісар па абароне і касмасе прыбыў у Польшчу прасіць ракеты для Украіны.

Андрус Кубілюс правёў прэс-канферэнцыю ў Варшаве разам з міністрам абароны Польшчы Уладзіславам Косінякам-Камышам, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Я абвясціў пра гэты «ракетны тур» месяц таму... Чаму мы пачалі менавіта з Польшчы, з Варшавы? Польшча з'яўляецца ключавой дзяржавай у кантэксце будучыні еўрапейскай абароны, будучыні еўрапейскай абароннай прамысловасці і для вытворчасці ракет у Еўропе», — паведаміў Кубілюс.

Ён дадаў, што цяпер ЕС рыхтуе крэдыт у падтрымку Украіны, з якога 60 млрд еўра ў 2026–27 гадах пойдзе менавіта на падтрымку ўкраінскай абароны.

«Украіна мае вельмі выразныя стратэгічныя прыярытэты адносна таго, што трэба прафінансаваць за кошт гэтага крэдыту: ракеты, дроны і боепрыпасы калібру 155 мм павялічанай далёкасці. Выходзячы з гэтых трох асноўных прыярытэтаў, усё выглядае так, што ракеты цяпер сапраўды самы складаны прыярытэт», — распавёў еўракамісар.

Кубілюс нагадаў, што цягам 2025 года Украіна падверглася амаль 2 тысячам ракетных атак з боку Расіі, з іх 900 — балістычнымі ракетамі, якія цяжка знішчыць.

Для барацьбы з балістычнымі атакамі эфектыўная амерыканская сістэма Patriot.

«Украінцам толькі на зімовы сезон, на чатырохмесячны перыяд, спатрэбілася каля 700 ракет для Patriot, ракет PAC-2, PAC-3. Гэта той аб’ём, які амерыканскія вытворцы здольныя вырабіць цягам аднаго года», — канстатаваў ён.

Паводле яго слоў, гэта азначае, што Украіне патрэбныя 2 тысячы або больш ракет штогод.

«Цяпер цалкам зразумела, што пасля іранскага крызісу... для нас у Еўропе стала яшчэ больш актуальна нарошчваць вытворчасць сродкаў супрацьпаветранай абароны і супрацьбалістычных ракет», — рэзюмаваў еўракамісар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках