Падаткавая ўзялася за заробкі беларусаў
12- 6.03.2026, 11:19
- 5,788
Прапануе «стукаць» на наймальнікаў.
Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) заклікае беларусаў паведамляць пра выпадкі, калі работнікам плацяць заробак у канверце, піша «Зеркало».
«Згаджаючыся на заробак у канверце, вы перш за ўсё падманваеце саміх сябе і крадзеце ў сябе справядлівую пенсію ў будучыні», — папярэдзілі ў МПЗ.
У міністэрстве прапануюць паведаміць пра заробкі ў канвертах па тэлефоне або напісаць ліст у падатковую па месцы рэгістрацыі.
Чыноўнікі не першы год змагаюцца з такімі заробкамі. Нагадаем, да заробкаў у канвертах прымяняюць павышаную стаўку падаходнага падатку — 26% замест стандартных 13%.