Польшча зафіксавала ўсплёск спроб прарыву мяжы з Беларусі
3- 22.03.2026, 19:28
- 1,560
Рэжым Лукашэнкі аднавіў гібрыдныя атакі.
Рэкардная за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — 33 — была зафіксаваная 20 сакавіка Памежнай аховай Польшчы, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных дадзеных памежнай службы гэтай краіны.
Апошні раз больш было 11 снежня мінулага года (186), калі памежнікі выявілі тунэль пад памежнай агароджай.
З пачатку сакавіка Польшча адзначыла каля 90 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю грамадзянаў трэціх краін. За першыя два месяцы 2026 года іх было 65.