Саратаўскі НПЗ палае пасля ўдару ўкраінскіх дронаў
2- 22.03.2026, 16:43
- 2,186
Пажар на прадпрыемстве працягваецца ўжо другія суткі.
У расійскім горадзе Саратаве другія суткі працягваецца пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе. У ноч на 21 сакавіка прадпрыемства атакавалі ўкраінскія дроны.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Exil+.

Паводле спадарожнікавых здымкаў ад 21 сакавіка, да ліквідацыі пажару прыцягнулі каля дзесяці адзінак спецтэхнікі.
У той жа час, станам на апоўдні 22 сакавіка, спадарожнікі NASA працягваюць фіксаваць павышаную тэмпературу ў раёне прадпрыемства.
Гэта сведчыць пра тое, што расійскія службы дагэтуль не змаглі цалкам патушыць агонь.