Беларуска выйграла чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы
1- 22.03.2026, 16:13
Любоў Піліпенка ўпэўнена перамагла на юніёрскім першынстве ў Швейцарыі.
На юніёрскім першынстве ў швейцарскім Айроло Любоў Піліпенка выдатна выканала абодва фінальныя скачкі - 83,47 і не пакінула шанцаў суперніцам з Украіны і Казахстана. Пра гэта паведамляе канал НОК.
Другое месца ў прадстаўніцы Канады Аляксандры Монтміні – 80,32, трэцяя – украінка Дыяна Яблонская – 77,80.
Раней бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету стаў Уладзіслаў Вознюк.