22 сакавiка 2026, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты зноў папракнулі беларусаў

33
Лукашысты зноў папракнулі беларусаў

У чым на гэты раз?

З 27 сакавіка ў Мінску павялічыцца кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. У Мінгарвыканкаме распавялі, колькі каштаваў бы праезд па поўнай цане, калі б не было датацый з бюджэту горада, піша «Зеркало».

Праезд у аўтобусе, тралейбусе і трамваі будзе каштаваць 1 рубель 10 капеек, а ў метрапалітэне — 1 рубель 15 капеек.

«Сёння сабекошт паездкі ў наземным транспарце складае 3 рублі 71 капейку, у метрапалітэне — 2 рублі 93 капейкі. І ў цэлым акупнасць транспартных прадпрыемстваў: наземнага транспарту — 29%, а метрапалітэна — 43%, астатняе фінансуецца з бюджэту горада Мінска», — паведаміла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Леошка.

Нагадаем, 17 сакавіка старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ «Керамін» распавёў, што рэальны кошт праезду ў грамадскім транспарце складае каля чатырох рублёў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках