21 сакавiка 2026, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы

Маладыя людзі напалі на вернікаў.

У Маскве напярэдадні ўвечары адбылася масавая бойка каля Маскоўскай харальнай сінагогі ў Кітай-гарадзе. Пра гэта паведамляе «Осторожно, новости» са спасылкай на відавочцаў.

Маладыя людзі напалі на вернікаў, якія выходзілі з сінагогі. На відэа чуваць, як яны крычаць «адзін рускі на ўвесь Кітай-гарад» і «што адбываецца з рускім светам?». Адзін з нападнікаў паабяцаў «пасадзіць на нож» мужчыну, які выйшаў з сінагогі.

Аўтар відэа лічыць, што гаворка ідзе пра атаку на глебе антысемітызму. «Напалі на людзей за тое, што яны ў кіпе. Магчыма, гэта звязана з вайной у Іране», — заявіў ён.

Улады пра напад не паведамлялі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках