21 сакавiка 2026, Субота, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон парушыў працу аэрапорта Таліна

Дрон парушыў працу аэрапорта Таліна

Паліцыя Эстоніі расследуе абставіны інцыдэнту.

У ноч на суботу аэрапорт Таліна затрымаў пасадку трох самалётаў з-за дрона, што наблізіўся да аэрадрома.

Пра гэта паведамляе эстонская тэлерадыёкампанія ERR.

Праца аэрапорта была прыпынена на 20 хвілін з-за пагрозы БПЛА.

«Аэрапорт Таліна атрымаў ад кампаніі Lennuliiklusteeninduse AS інфармацыю пра тое, што ў раёне Ласнамяэ рухаецца дрон, які можа ўяўляць пагрозу для паветранага руху. Кампанія Lennuliiklusteeninduse AS ужыла адпаведныя працэдуры, што закранула тры рэйсы на прыбыццё, з якіх два былі накіраваныя ў чаканне, а адзін — у Хельсінкі», — паведаміла прэс-сакратарка аэрапорта Джэйн Калласте.

Як высветлілася, уладальнік дрона, які рухаўся ў бок аэрапорта, проста страціў кіраванне апаратам.

«Мы атрымалі інфармацыю ад паліцыі пра тое, што занепакоены аператар дрона страціў сувязь са сваім дронам і што дрон, імаверна, рухаецца ў напрамку аэрапорта. Пасля гэтага дыспетчар паведаміў самалётам, што знаходзіліся ў паветры, пра дрон з невядомым месцазнаходжаннем, і самалёты засталіся на сваіх курсах», — расказаў кіраўнік аддзела кіравання паветраным рухам кампаніі Lennuliiklusteeninduse AS Міхкель Хауг.

Паліцыя і Транспартнае ўпраўленне Эстоніі расследуюць абставіны інцыдэнту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках