Літоўскія кампаніі адмовіліся плаціць па 120 еўра ў суткі за фуры, якія затрымаліся ў Беларусі
2- 21.03.2026, 14:36
- 2,936
Пытанне павінна быць вырашана ў панядзелак.
Кіраўнік Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў Linava (Асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў Літвы) Эрландас Мікенас паведаміў, што інфармацыя пра магчымы выпуск літоўскіх фур у Беларусі паступіла да іх яшчэ ў сярэдзіне гэтага тыдня.
«Так, нас праінфармавала Беларуская нацыянальная асацыяцыя перавозчыкаў BAMAP (Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў) пра тое, што Аляксандр Лукашэнка прыме рашэнне ўжо ў пачатку наступнага тыдня. Думаю, што фуры будуць адпушчаныя — гэтая інфармацыя хадзіла ўжо пэўны час, і мы атрымалі яе яшчэ ў сярэдзіне тыдня», — распавёў Мікенас.
Ён таксама заявіў, што разлічвае на зніжэнне аплаты за стаянку на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова МУС Беларусі назвала суму 12 еўра за суткі. Праўда, якія могуць быць плацяжы, функцыянер не ўдакладніў.
Віцэ-прэзідэнт асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы Linava Алег Тарасаў удакладніў, што ў ягонай арганізацыі ўсё яшчэ чакаюць канчатковых умоваў, якія выставіць беларускі бок.
«Пытанне было толькі ў тым, на якіх умовах іх аддадуць. Пакуль умоваў няма, яны, хутчэй за ўсё, будуць у панядзелак», — распавёў Тарасаў.