21 сакавiка 2026, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: ЗСУ ў контратацы адбілі 400 квадратных км тэрыторыі

1
WSJ: ЗСУ ў контратацы адбілі 400 квадратных км тэрыторыі

Украіна атрымала шанец на найбуйнейшы прарыў за два гады.

Украінскія войскі змаглі дасягнуць найбольшых тэрытарыяльных поспехаў за больш як два гады пасля таго, як расійскія сілы страцілі доступ да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink, які належыць кампаніі SpaceX Ілона Маска, піша The Wall Street Journal.

Раптоўны пералом на фронце

У лютым SpaceX абмежавала доступ да Starlink праз сістэму «белага спісу»: украінскія вайскоўцы атрымалі пацверджаны доступ, тады як расійскія — страцілі яго.

Гэта адразу паўплывала на сітуацыю на полі бою.

«Без Starlink іх фактычна адкінула да ўзроўню сувязі часоў халоднай вайны», — распавёў украінскі вайсковец з пазыўным «Конош».

Паводле дадзеных аналітыкаў, Украіна пасля гэтага вярнула каля 380 квадратных км тэрыторый у Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцях.

Страта сувязі рэзка знізіла эфектыўнасць расійскіх беспілотнікаў. Камандзір падраздзялення «Братства» Аляксей Сярдзюк кажа:

«Раней, калі вораг заўважаў нашу групу, яны кідалі ў яе ўсё, што маглі. Цяпер гэты прамежак паміж выяўленнем і ўдарам стаў крытычным».

Праз адсутнасць хуткай каардынацыі расіяне не маглі аператыўна перадаваць каардынаты мэт паміж падраздзяленнямі.

Перахоп і хаос у войсках РФ

Пасля страты Starlink расіяне былі вымушаныя перайсці на радыёсувязь, якую ўкраінскія сілы пачалі актыўна перахопліваць.

«Мы пачалі чуць прамыя ўказанні па радыё… часам нават за дзень наперад», — распавёў спецыяліст радыёвыведкі.

Украінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі гэта для контратак, у прыватнасці невялікімі групамі ў тыле праціўніка.

«Мы змаглі скарыстацца слабымі месцамі, калі іх сістэма кіравання была дэстабілізаваная», — адзначыў камандзір з пазыўным «Луна».

Страта кантролю над войскамі

Starlink адыгрываў ключавую ролю і ва ўнутраным кантролі расійскіх падраздзяленняў. Баец з пазыўным «Сівір» кажа, што РФ дзякуючы Starlink жорстка кантралявала ўкраінскія падраздзяленні. Цяпер гэты кантроль знік.

Паводле яго слоў, расійскія салдаты часта дзейнічалі ізалявана і не разумелі сітуацыі вакол.

Пасля страты доступу расійскія сілы спрабуюць аднавіць сувязь:

пракладваюць кабелі паміж пазіцыямі;

выкарыстоўваюць лакальныя бесправадныя сеткі;

звяртаюцца да іншых спадарожнікавых сэрвісаў.

Аднак эфектыўнасць такіх рашэнняў значна ніжэйшая. «Starlink быў танным і эфектыўным рашэннем», — растлумачыў аналітык Майкл Кофман.

Паводле ацэнак украінскіх вайскоўцаў, узровень каардынацыі расійскіх сіл аднавіўся толькі прыкладна на 60%.

Дадатковыя праблемы стварае ўнутраны канфлікт адносна сістэм сувязі. Крэмль абмяжоўвае выкарыстанне папулярнага мэсэнджара Telegram, прасоўваючы дзяржаўную сістэму Max, аднак вайскоўцы ёй не давяраюць.

«Праблемы паўстануць з каардынацыяй на ўзроўні ўзводаў і батальёнаў», — заявіў дарадца Мінабароны Украіны Сяргей Бескрэстнаў.

Нягледзячы на тое, што Расія па-ранейшаму мае колькасную перавагу, украінскія поспехі сталі важным прарывам пасля доўгага перыяду стагнацыі на фронце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках