21 сакавiка 2026, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран атакаваў ваенную базу ЗША і Вялікабрытаніі ў Індыйскім акіяне

Іран атакаваў ваенную базу ЗША і Вялікабрытаніі ў Індыйскім акіяне
Фота: Getty Images

Адна з ракет не даляцела да мэты, а другую збіў амерыканскі карабель-перахопнік.

Іран запусціў дзве балістычныя ракеты па амерыканска-брытанскай ваеннай базе Дыега-Гарсія ў Індыйскім акіяне.

Пра гэта паведамляюць Reuters і WSJ.

Уначы 21 сакавіка Іран выпусціў дзве балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці ў бок базы. Паводле дадзеных WSJ, яны яе не дасягнулі.

Агенцтва Mehr назвала атаку «істотным крокам», дадаўшы: «далёкасць палёту іранскіх ракет перавышае тое, што вораг раней уяўляў».

База Дыега-Гарсія размешчаная прыкладна за 4000 кіламетраў ад Ірана — гэта ўдвая больш, чым той ліміт у 2000 кіламетраў, пра які міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы заяўляў мінулым месяцам.

Адна з ракет не даляцела да мэты, а другую збіў амерыканскі вайсковы карабель-перахопнік.

База Дыега-Гарсія лічыцца адным з найбольш стратэгічных ваенных аб’ектаў ЗША па-за Блізкім Усходам. З вострава ЗША могуць разгортваць бамбардзіроўшчыкі, ядзерныя падводныя лодкі і эсмінцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках