У Мінску падаражае праезд у гарадскім грамадскім транспарце
6- 21.03.2026, 10:23
- 3,336
Павялічыўся кошт як талончыкаў, так і праязных.
У Мінску падаражае праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Рашэнне Мінгарвыканкама размешчана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Квіток на аўтобус, тралейбус, трамвай, электробус у Мінску падаражае да 1,1 рубля (цяпер — 95 капеек), а ў метро — да 1,15 рубля (цяпер — 1 рубель).
Таксама павялічыцца кошт праязных.
Апошні раз у Мінску павышалі кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў красавіку 2025 года.
Дакумент Мінгарвыканкама ўступіць у сілу праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.