Усё гэта збівае планы расіян
- 21.03.2026, 5:00
- 2,146
Ёсць адзіны дзейсны спосаб спыніць РФ.
У выніку ўдалых дыпстрайкаў у РФ паступова ўзнікаюць асобныя цяжкасці з вытворчасцю баявых частак да боепрыпасаў рознага тыпу, уключаючы ракеты, піша кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі РНБА Украіны Андрэй Каваленка.
За месяц пад ударам было як мінімум пяць прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці ворага, кожнае — па некалькі разоў. Яны задзейнічаны ў гэтым працэсе, прычым без іх вытворчасць немагчымая як такая. Акрамя таго, атакаваныя вытворцы мікраэлектронікі, а таксама Воткінскі завод, які вырабляе «Іскандэры», «Арэшнік» і іншыя ракеты.
Усё гэта ўплывае на лагістыку вытворчасці, пастаўкі на фронт і збівае планы расіян.
Насамрэч адзіны дзейсны спосаб спыніць Расію — гэта спыніць іх ВПК.
Вядома, Расія атрымлівае боепрыпасы з КНДР, але лагістыку інтэнсіўнай вайны без уласнага ВПК Расія не пацягне.