21 сакавiка 2026, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менш за Skoda Fabia: у Японіі выпусцілі мініяцюрны дом на колах

Менш за Skoda Fabia: у Японіі выпусцілі мініяцюрны дом на колах

Раскрыта цана аўтамабіля.

Дом на колах Daihatsu Hijet выпускаецца японскай кампаніяй JP Star з 2022 года, а нядаўна яна прадставіла абноўленую яго версію. Пра яе расказалі на сайце Autoevolution.

Аўтадом Daihatsu Hijet Star Happy 1 мае ўсяго 3,6 м у даўжыню, то бок ён меншы за Skoda Fabia, Mini Cooper або Citroen C3. Ён абсталяваны сціплым 660-кубавым турбаматорам магутнасцю 64 к.с. і поўным прывадам. Цана складае ад 23 700 да 37 000 долараў.

Нягледзячы на кампактныя памеры, дом на колах разлічаны на чатырох чалавек. Над кіроўскай кабінай абсталявалі двухспальны ложак, таксама ёсць раскладная канапа.

Акрамя таго, унутры ёсць складны стол, шафы і шуфляды. Знайшлося і месца для маленькай кухні з мыйкай, халадзільнікам і мікрахвалевай печчу. А вось пліта, тэлевізар, кандыцыянер і аўтаномны абагравальнік у базавай версіі Star Happy 1 з'яўляюцца дадатковым абсталяваннем.

Аўтадом абсталяваны 24-літровым бакам для вады і 14-літровай ёмістасцю для адходаў. Для харчавання электраабсталявання можна замовіць дадатковую батарэю на 400 А·г і сонечныя панэлі на дах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках