Танкер з палівам РФ «перадумаў» плыць да Кубы пасля папярэджання ЗША
3- 20.03.2026, 22:53
- 2,140
Яшчэ адзін танкер дагэтуль накіроўваецца ў кубінскі порт.
Танкер Sea Horse з расійскім дызельным палівам, які накіроўваўся на Кубу, змяніў месца прызначэння на Трынідад і Табага пасля папярэджання ЗША, паведамляе Bloomberg.
У прыватнасці, танкер змяніў месца прызначэння пасля таго, як ЗША ўдакладнілі, што гэты востраў не мае права прымаць расійскае паліва.
Паводле дадзеных адсочвання суднаў, сабраных Bloomberg і марской разведвальнай кампаніяй Kpler Ltd., гэта быў танкер з 200 тысячамі барэляў расійскага дызельнага паліва.
На пытанне пра тое, ці накіроўвалася расійская нафта менавіта на Кубу, расійскія чыноўнікі адмовіліся адказваць.
Акрамя таго, яшчэ адзін танкер, «Анатоль Калодкін», усё яшчэ накіроўваецца праз Атлантычны акіян у порт Матансас на Кубе.
Міністэрства фінансаў ЗША дадало Кубу ў спіс краін, якім забаронена атрымліваць расійскую нафту. У прыватнасці, ліцэнзія забараняе здзяйсняць аперацыі, звязаныя з продажам, пастаўкай або разгрузкай сырой нафты ці нафтапрадуктаў, што паходзяць з Расіі.