20 сакавiка 2026, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне актыўна шукаюць у Google, як з'ехаць з краіны

4
Расіяне актыўна шукаюць у Google, як з'ехаць з краіны

На тле блакіровак інтэрнэту.

Сярод жыхароў Расіі ў канцы 2025 — пачатку 2026 года рэзка ўзрасла цікавасць да тэмы эміграцыі, у прыватнасці на тле маштабных адключэнняў інтэрнэту. Пра гэта сведчаць дадзеныя Google Trends, піша расійскае апазіцыйнае выданне «Верстка».

Паводле аналізу, колькасць запытаў «Как уехать из России» або «Уехать из России» вырасла да 75 балаў са 100 у студзені 2026 года, а ў сакавіку — да 88 балаў.

Гэта першае павышэнне паказчыкаў з моманту абвяшчэння ў РФ так званай частковай мабілізацыі ў верасні 2022 года. Пік цікавасці да эміграцыі прыпадаў на студзень 2023 года — тады тэма «Уехать из России» ў Google ацэньвалася ў максімальныя 100 балаў. Пазней колькасць такіх запытаў упала да 31 бала ў лютым 2025-га.

The Moscow Times піша, што павышэнне цікавасці да тэмы выезду з РФ фіксуецца на тле маштабных адключэнняў мабільнага інтэрнэту і пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. У прыватнасці, паводле вынікаў 2025 года Расія стала сусветным лідарам па колькасці адключэнняў інтэрнэту: іх сумарная працягласць дасягнула 37 66 гадзін, закрануўшы каля 146 млн чалавек.

З пачатку сакавіка гэтага года ўлады пачалі актыўна «глушыць» мабільны інтэрнэт у Маскве. У цэнтры горада сувязь практычна цалкам адсутнічае, а ў іншых раёнах часта працуюць толькі сайты з «белага спісу» ўрада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках