Коўл: ЗША пакінуць частку санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
5- 20.03.2026, 20:31
- 2,972
Спецыяльны пасланнік Трампа раскрыў падрабязнасці перамоваў у Мінску.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у інтэрв’ю Deutsche Welle раскрыў падрабязнасці перамоваў у Мінску з Лукашэнкам. Ён адзначыў, што ЗША гатовыя зняць большасць санкцый з Беларусі ў абмен на вызваленне ўсіх палітвязняў.
Джон Коўл паведаміў, што на перамовах з Беларуссю, з Мінскам, у апошнія месяцы востра стаяла пытанне пра тое, каб дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў краіне.
Таксама Коўл узняў пытанне пра тое, што, нягледзячы на вызваленне адных палітвязняў, у Беларусі з’яўляюцца новыя:
«Мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10. Спадзяюся, нам удалося данесці да яго, што гэта недапушчальна».
Коўл выказаў надзею на вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі да канца года. У абмен ЗША гатовыя скасаваць 80% санкцый, уведзеных супраць Мінска пасля падаўлення пратэстаў 2020 года. Астатнія 20% санкцый, звязаных з іншымі пытаннямі, застануцца.
«З гэтага пытання дасягнута дамоўленасць паміж ЗША і Беларуссю. Афіцыйна гэта яшчэ не зафіксавана. Мы працягваем працаваць над гэтым, але менавіта да гэтага мы і рухаемся», — заявіў ён.