20 сакавiка 2026, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коул пра новыя арышты ў Беларусі: Гэта недапушчальна

12
Коул пра новыя арышты ў Беларусі: Гэта недапушчальна
Джон Коул

Пасланнік Трампа ўзняў гэтае пытанне падчас размовы з Лукашэнкам.

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул падчас перамоваў з дыктатарам Лукашэнкам у Мінску ўзняў пытанне аб недапушчальнасці новых арыштаў у краіне з палітычных матываў. Пра гэта Коул распавёў «Нямецкай хвалі».

«Лічу, што гэта першы раз, калі я ўзняў пытанне пра новыя арышты па меры вызвалення людзей. То бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10. Спадзяюся, нам удалося данесці да яго, што гэта недапушчальна», — заявіў Коул.

Ён дадаў, што «да канца года вызвалім усіх». Але гэта не азначае, што з Беларусі будуць знятыя ўсе амерыканскія санкцыі.

«80% санкцый былі ўведзены Злучанымі Штатамі пасля падзей 2020 года, калі людзей масава арыштоўвалі і саджалі ў турмы. Калі людзей вызваляць, не застанецца прычын захоўваць гэтыя 80% санкцый. Акрамя гэтых 80%, ёсць яшчэ 20%, звязаныя з іншымі пытаннямі. Але калі яны пойдуць нам насустрач, і мы вызвалім усіх гэтых людзей, санкцыі будуць знятыя», — заявіў Коул.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках