FPV-дрон ЗСУ збіў расійскі верталёт Ка-52
4- 20.03.2026, 16:13
- 3,524
Відэафакт.
Узброеныя сілы Украіны знішчылі верталёт Ка-52 на Пакроўскім напрамку з дапамогай FPV-дрона. У сеціве з’явіліся фатаграфіі і відэа пашкоджанай расійскай ваеннай тэхнікі.
Звесткі пра паражэнне Ка-52 FPV-дронам з’явіліся ў інтэрнэце а 13:30 20 сакавіка. Верталёт загарэўся на зямлі пасля вымушанай пасадкі, паведамляецца ў тэлеграм-канале НПВ «Давление». Прычынай аварыі стала траплянне FPV-дрона 59-й асобнай штурмавой брыгады ЗСУ.
У канале «Око Гора» апублікаваныя кадры з месца падзей: на відэа, знятым разведвальным дронам, зафіксаваны вынік удару — расійскі верталёт ляжыць на зямлі, дыміцца і гарыць.