У Беларусі затрымліваюць святароў
10- 20.03.2026, 15:44
- 3,148
Таксама паведамляюць пра затрыманне пяці украінскіх уцекачоў.
16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, настаяцель парафіі ў Альковічах (Вілейскі раён Мінскай вобласці), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле звестак праваабаронцаў, у сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек. Пяцёра з іх — хрысціяне, уключаючы двух прэсвітараў евангельскіх цэркваў. Дваіх затрыманых пасля допытаў адпусцілі, чацвёра застаюцца пад вартай.
Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне пяці украінскіх уцекачоў, якім аказвалі дапамогу мясцовыя цэрквы.