Лукашэнка даў задні ход
10- 20.03.2026, 14:59
- 6,676
Дыктатар абяцае вярнуць Польшчы і Літве фуры.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя дні Беларусь верне Польшчы і Літве фуры, захопленыя яшчэ ў 2025 годзе. Пра гэта дыктатар распавёў 20 сакавіка, праз дзень пасля сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джона Коўла
«Гэтае рашэнне да панядзелка я павінен прыняць. Цягнуць не трэба, я не хачу, каб быў бюракратызм або валакіта. Я даручыў ураду: давайце, вы сустрэньцеся і па-людску з імі пагаварыце. Сядзьце за стол перамоваў, выслухайце іх і перадайце мне. Я прыму рашэнне і, думаю, з панядзелка мы пачнем працэс вяртання гэтых фур. Вернем мы гэтыя фуры. Шкада палякаў, літоўцаў», — сказаў Лукашэнка.
Паводле даных на пачатак снежня ў Беларусі заставалася 185 літоўскіх фур. Першапачаткова з тэрыторыі краіны не выпускалі 1100 грузавікоў. Выезд ім забаранілі пасля таго, як Літва часова закрыла мяжу з Беларуссю з-за метэазондаў з кантрабандай, якія ляцелі з нашай краіны.
Зазначым, Літва кансультавалася з ЗША на тэму вяртання сваіх фур, захопленых рэжымам Лукашэнкі.