Беларусы замежжа рыхтуюцца сустракаць Дзень Волі
- 20.03.2026, 14:43
Мерапрыемствы стартуюць ужо заўтра.
25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць Дзень Волі — свята абвяшчэння незалежнасці першай беларускай дзяржаўнасці, Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося ў Мінску 108 гадоў таму. Першыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо 21 сакавіка.
«Радыё Свабода» падрыхтавала спіс некаторых святочных падзей і месцаў іх правядзення.
21 сакавіка
Польшча, Гданьск
14:00 — адкрыццё крыжа ў гонар змагароў за вольную Беларусь.
Гарнізонныя могілкі, ul. Dąbrowskiego 2
17:00 — паэтычна-музычны вечар.
Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, ul. Elżbietańska 9/10
Уваход вольны.
Канада, Таронта
13:15 — шэсце ў гонар Дня Волі (Jane St & Bloor St W)
15:00 — урачыстае мерапрыемства (Беларускі цэнтр, 524 St Clarens Avenue)
У праграме:
— значэнне Дня Волі для сучаснай Беларусі
— віншаванні ад Івонкі Сурвілы, Алеся Бяляцкага і Святланы Ціханоўскай
— выступы прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый
— дыскусія пра геапалітыку і дэмакратыю
— святочны канцэрт
ЗША, Чыкага
15:00 — свята ў гонар Дня Волі
Kitchen House café (341 E. Dundee Rd, Wheeling)
У праграме:
— віктарына пра Беларусь
— беларускае караоке
— розыгрыш прызоў
— настольныя гульні
Паўночная і Паўднёвая Караліна, Блэксберг
12:00 — «Гуканне Волі ў Караліне»
Kings Mountain State Park
Традыцыйныя абрады, песні, карагоды, інтэрактыўная пастаноўка пра БНР, мастацкі аўкцыён. Рэгістрацыя абавязковая
Нідэрланды, Гаага
14:00 — віктарына «Што ты ведаеш пра БНР?»
Stationsweg 10b
22 сакавіка
Польшча, Беласток
10:00 — Боская літургія і малебен за беларускі народ, канцэрт песень
Царква святога апостала Яна Багаслова
12:00 — сустрэча «Святкаванне Дня Волі ў найноўшыя часы»
Беларускі хаб «Новая зямля»
14:00 — віктарына пра БНР
16:00 — мітынг-канцэрт з удзелам Андрэя Хадановіча
Бельгія, Брусэль
14:00 — сустрэча беларусаў
Rue de la Science 23
У праграме:
— разгортванне бел-чырвона-белага сцяга
— прагляд фільма
— «Магутны Божа»
— лісты палітвязням
— вершы і песні
ЗША, Майамі
13:00 — святкаванне ў T.Y. Park (пікнік, музыка, сустрэчы)
ЗША, Лос-Анджэлес
12:00 — Дзень Волі і «Гуканне вясны» (Griffith Park)
ЗША, Вашынгтон (акруга Калумбія)
Мерапрыемства па запрашэннях
Францыя, Парыж
17:00 — віктарына пра БНР
Comptoir Moderne, 26 rue de la Croix Nivert
23 сакавіка
ЗША, Уолнат-Крык (Каліфорнія)
12:00 — акцыя
Sugarloaf Open Space Park
24 сакавіка
Польшча, Кракаў
20:20 — квіз да Дня Волі
25 сакавіка
Польшча
Кракаў — 18:00 марш і мітынг (Plac Wielkiej Armii Napoleona)
Вроцлаў — 17:00 акцыя (Plac Wolności)
Шчэцін — 18:00 акцыя (Plac Solidarności)
Беласток — мерапрыемствы цягам тыдня
Літва, Вільня
Праграма:
— 9:00 збор каля Сейма
— 9:30 наведванне «Беларускай алеі»
— 10:30 аўтапрабег са сцягамі
— 11:30 наведванне могілак Росы
— 12:30 наведванне могілак Ліпоўка
— 18:00 мітынг на Лукішскай плошчы
— 19:00 марш па вуліцах
— 19:30 акцыя каля пасольства Беларусі («Варта Святла»)
— 20:00 набажэнства
— 20:30 канцэрт гурта «Дай Дарогу!»
28 сакавіка
Польшча, Варшава
16:00 — Дзень Волі (Plac Trzech Krzyży)
Вялікабрытанія, Лондан
14:00 — святкаванне (Marian House)
29 сакавіка
Канада, Атава
15:00 — мерапрыемства (Nepean Creative Art Centre)