Лукашэнка павінен заставацца нярукапажатным
7- Ігар Гузь
- 20.03.2026, 12:59
- 2,654
Гэта ў нацыянальных інтарэсах Украіны.
Я заўсёды з хваляваннем успрымаю навіны пра вызваленне палітычных зняволеных Лукашэнкі. І вось учора на волю выйшлі 250 чалавек.
У спісе вызваленых — журналістка Кацярына Андрэева, блогер Эдуард Пальчыс, а таксама праваабаронцы Наста Лойка і Валянцін Стэфановіч.
Беларускі дыктатар вядзе простую і зразумелую гульню: як сапраўдны гандляр рабамі, ён абменьвае сваіх грамадзян на прэферэнцыі ад ЗША. Галоўная з іх — зняцце санкцый. Перш за ўсё яго цікавіць магчымасць прадаваць праз балтыйскія парты прадукцыю «Беларуськалія», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў у гэтай сферы ў свеце.
У нашых нацыянальных інтарэсах — зрабіць усё магчымае, каб гэтыя санкцыі не былі знятыя і каб Лукашэнка не стаў «рукапажатным» палітыкам для лідараў Захаду. Бо гэта першы крок да адмены санкцый супраць Расіі і вяртання Пуціна ў легальную палітыку.
Менавіта з гэтай мэтай на мінулым тыдні парламент Украіны прыняў ініцыяваны мною зварот да ўрадаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі з заклікам захаваць і ўзмацніць эканамічную ізаляцыю Расіі і Беларусі.
Ігар Гузь, «Фэйсбук»