Delfi: У Таліне прэзентавалі кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»
1- 20.03.2026, 12:21
Фотарэпартаж.
У Таліне прэзентавалі новую кнігу амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара», піша эстонскі сайт Delfi.
Кнігу выдалі на трох мовах — беларускай, украінскай і рускай. У абмеркаванні ўзялі ўдзел гераіня выдання, журналістка і галоўная рэдактарка сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка, а таксама журналіст і пісьменнік Аркадзь Бабчанка.
Кніга распавядае гісторыю сучаснай Беларусі праз лёс адной з найвядомейшых прадстаўніцаў апазіцыйнай журналістыкі. У цэнтры аповеду — прафесійны і асабісты шлях Наталлі Радзінай, уключаючы працу ў незалежных СМІ, удзел у пратэсным руху, арышты, турэмны досвед і вымушаны ад’езд з краіны.
Аўтар праводзіць чытача праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад сярэдзіны 1990-х гадоў да цяперашняга часу, закранаючы тэмы палітычных рэпрэсій, ціску на медыя і супрацьстаяння ўлады і грамадзянскай супольнасці. У кнізе таксама апісаныя сустрэчы з вядомымі міжнароднымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.
Паводле задумы аўтара, выданне не толькі фіксуе хроніку падзей, але і падкрэслівае еўрапейскую ідэнтычнасць Беларусі, а таксама барацьбу за дэмакратычныя змены, якая працягваецца.
Арганізатары адзначылі, што кніга адрасаваная не толькі спецыялістам — гісторыкам, журналістам і палітолагам, — але і шырокай аўдыторыі, якая цікавіцца сучаснай палітыкай і гісторыяй Усходняй Еўропы.
У найбліжэйшы час сайт Charter97.org апублікуе падрабязны рэпартаж са сустрэчы.








