Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні
- 19.03.2026, 23:15
- 1,664
Відэафакт.
У Літву прыехала частка вызваленых палітвязняў — 15 з 250 чалавек. Сярод іх Кацярына Бахвалава (Андрэева), Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Мікіта Залатароў і іншыя. Іх сустракалі беларусы.
Нагадаем, 19 сакавіка на волю з калоніі выйшлі 250 палітвязняў. 15 з іх накіравалі ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коул сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.