Зяленскі анансаваў перамовы ўкраінскай дэлегацыі ў ЗША
2- 19.03.2026, 21:30
Перамовы адбудуцца ўжо ў гэтую суботу.
Украінскія перамоўшчыкі накіроўваюцца ў ЗША, там яны правядуць перамовы ў суботу, 21 сакавіка, — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Перамоўная паўза была, час яе завяршыць. І мы робім усё, каб перамовы былі сапраўды змястоўнымі. Украінская каманда — менавіта палітычная частка перамоўнай групы — ужо ў дарозе, і ў гэтую суботу мы чакаем сустрэч у Злучаных Штатах Амерыкі», — распавёў Зяленскі ў тэлеграм-канале.