З'явілася першае фота беларускіх праваабаронцаў, вызваленых сёння
3- 19.03.2026, 21:21
- 3,206
На волю выйшлі Марфа Рабкова, Наста Лойка і Валянцін Стэфановіч.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў сумеснае фота вызваленых сёння трох сваіх супрацоўнікаў — Марфы Рабковай, Насты Лойкі і Валянціна Стэфановіча.
Трое праваабаронцаў сфатаграфаваліся разам з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Астай Андрыяускене.
Як паведамляў Charter97.org, 19 сакавіка з калоніі на волю выйшлі 250 палітвязняў. 15 з іх накіравалі ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі.
