Гэта добры шанец зрынуць аяталаў
- Марк Фейгін
- 12.03.2026, 22:42
- 1,384
Ці могуць ЗША раздаць зброю мясцоваму насельніцтву ў Іране?
Колькі будзе цягнуцца вайна з Іранам і чым яна скончыцца? Няўдзячная справа — будаваць прагнозы. Але, на мой асабісты погляд, і я абапіраюся выключна на інтуіцыю і аналіз, — тыдні два сыдзе на знішчэнне ваеннага патэнцыялу Ірана. Гэта значыць, пускавыя ўстаноўкі — перадусім яны. Калі іх не застанецца, можаш мець колькі заўгодна ракет, нават працягваць дзесьці там у скалах іх штампаваць. Але як ты іх будзеш запускаць?
Іранскія самалёты не лятаюць. У іх фактычна няма самалётаў: толькі F-4, F-5 — і яны стаяць на зямлі. Толькі паспрабуй узляцець — і ўсё, няма самалёта. Але, магчыма, яны ўжо згарэлі. Флоту няма, знішчаны. Падводная лодка ў раёне Індыйскага акіяна таксама патоплена.
Ваенны патэнцыял краіны — гэта перадусім што? Гэта не стралковая зброя, бранятэхніка, танкі, а тое, што можа лятаць, — такія рэаліі сучаснай вайны. Можа, яны пад зямлёй трымаюць тэхніку — ну і які з таго толк? Куды на ёй ехаць? У Саудаўскую Аравію?
То-бок тыдзень-два я даю на знішчэнне ваеннага патэнцыялу, а далей паўстане адкрытае пытанне: якімі сіламі праводзіць наземную аперацыю? Ці будуць гэта дакладныя, кропкавыя аперацыі? Называлі востраў у Армузскай пратоцы, праз якую ідзе асноўны паток нафтавай лагістыкі — 90%. Яна ж вузкая, там з сушы абстрэльваюць танкеры. Магчыма, тут участак будзе заняты. А можа, прыцягнуць курдаў.
Іх усё ж 8–9 млн, на секундочку. Я не выключаю, што будуць захопленыя нейкія гарады. Там ёсць пратэстны патэнцыял — і трэба зрабіць іх базай, падвезці зброю і пачаць раздаваць насельніцтву.
Чыста тэарэтычна, калі б вось гэтыя шматмільённыя пратэсты, што бушавалі, — нагадаю, у Іране жыве 92 млн чалавек і пераважна малады насельніцкі склад, — мелі на руках зброю, дык гэта быў бы зусім іншы расклад, так? Шмат крыві, шмат хаосу, грамадзянская вайна. Але адно — як у цірэ расстрэльваць беззбройных, што рабіў КСІР, таму дзесяткі тысяч загінулі. А другое — піў-паў: тут цір, там цір, тут стралкі, там стралкі.
Я не выключаю, што ЗША раздадуць мясцоваму насельніцтву ў Іране зброю. Гэта добры шанец зрынуць аяталаў, але не хуткі.
Магчыма, амерыканцы зыходзяць з гэтага: не губляць сваіх вайскоўцаў — гэта ўсё ж такі балюча ўспрымаецца ў Амерыцы. Узброіць мясцовае насельніцтва, навербаваць у падпольныя групы — манархічныя, там усякія маджахеды, федаіны, каго там толькі няма. Белуджы, урэшце. Напэўна, і вайсковае падполле ёсць.
Далей ужо методыка зразумелая: захопліваеш вайсковыя склады, захопліваеш паліцэйскія ўчасткі, усталёўваеш уладу, падымаеш сцяг, заяўляеш пра абасобленне і — рух на цэнтр, у Тэгеран.
Тым больш, калі будзе і падтрымка з паветра, якая знішчыць самалёты праціўніка. Тады шанц нядрэнны. Але, паўтаруся, не хуткі.
Марк Фейгін, «Гордон»