Партрэты палітвязняў выклікалі лютасць у прадстаўніцы лукашэнкаўскай дэлегацыі ў ААН
11- 12.03.2026, 19:24
- 11,814
Відэафакт.
Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук фатаграфіі беларускіх палітвязняў, перадае «Вясна».
Падчас 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк падышла да прадстаўніцы афіцыйнай дэлегацыі Беларусі Ларысы Бельскай, якая распавядала пра тое, як у Беларусі «любяць і паважаюць жанчын».
Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фатаграфіі Вольгі Маёравай, якая за кратамі рызыкуе цалкам страціць зрок, і Алены Лазарчык. Бельская ў гневе вырвала фатаграфіі з рук Паліны Шарэнды-Панасюк.