12 сакавiка 2026, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіт Келог: Пуцін баіцца лёсу Мікалая II

7
Кіт Келог: Пуцін баіцца лёсу Мікалая II

Названая прычына, чаму Крэмль не спыняе вайну.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін павінен усвядоміць, што Расія больш не здольная перамагчы ў вайне супраць Украіны. Аднак ён баіцца лёсу Мікалая II — апошняга расійскага цара, якога расстралялі пасля яго адрачэння.

Пра гэта былы спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келог заявіў у інтэрв’ю японскаму тэлеканалу NHK.

«Пуцін павінен усвядоміць, што ён больш не атрымае ўкраінскай зямлі, а таксама прызнаць няздольнасць Расіі выйграць вайну», — сказаў Келог, адказваючы на пытанне, што неабходна для як найхутчэйшага спынення агню.

Ён адзначыў, што Расія працягвае цярпець значныя страты праз санкцыі. А чалавечыя страты на фронце могуць дасягаць ад 1,2 да 1,4 мільёна забітых і цяжка параненых.

На думку амерыканскага генерала, расійскі дыктатар праінфармаваны пра страты і ўрон РФ з-за развязанай ім вайны і баіцца адказнасці за свае ўчынкі.

«Пуцін занепакоены тым, што ён можа стаць яшчэ адным Мікалаем II, апошнім расійскім царом, якога расстралялі пасля яго адрачэння», — адзначыў Келог.

Паводле яго слоў, спыненне агню магчыма ўжо сёння, калі Украіна і Расія пагодзяцца замарозіць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

«Аднак менавіта Пуцін, а не прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, не хоча спынення агню і патрабуе, каб украінскія войскі выйшлі з Данбаса, тады як Украіна адмаўляецца аддаваць падкантрольныя ёй тэрыторыі», — дадаў амерыканскі генерал.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках