12 сакавiка 2026, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выглядае здзекліва»

3
«Выглядае здзекліва»

Беларусы здзівіліся аплаце, якую прапануе лясгас за пасадку лесу.

Акцыі «Дай лесу новае жыццё», якую штогод абвяшчаюць лясгасы, масава прыцягваючы да пасадкі лесу працоўныя калектывы і навучэнцаў, аказалася недастаткова для папаўнення ляснога фонду.

Як заўважыў «Флагшток», у Threads вірусна разышоўся допіс з аб'явай Юравіцкага лясніцтва Калінкавіцкага лясгаса пра запрашэнне ўсіх ахвотных на пасадку і дапаўненне лясных культур.

У аб'яве ўказана, што працы аплачваюцца: 58 рублёў за пасадку 1 тысячы лясных культур і 55 рублёў — за 1 тысячу штук пры дапаўненні лясных культур.

Такія расцэнкі, а таксама інфармацыя пра тое, што за такую працу ўвогуле плацяць, выклікалі абмеркаванне.

Некаторыя пішуць, што тысячу саджанцаў можна пасадзіць за дзве гадзіны з мячом Калесава. Іншыя аспрэчваюць:

«Не слухайце тых, хто піша, што гэта лёгка. 1–2 метры адлегласці паміж саджанцамі. Уявілі, колькі за дзень прайдзеце? Па распаханай ніве з пасадачным матэрыялам (за якім яшчэ і хадзіць трэба будзе). З інструментам, які важыць нямала і які трэба ўткнуць і ўтрамбаваць у зямлю. Гэта вельмі цяжка. 58 рублёў за такую працу? Я ў шоку».

«Здзекліва выглядае такая аплата. Напісалі б, што запрашаюць валанцёраў, абед і пачастункі — за кошт арганізатараў».

Прыблізны пачатак работ — 16 сакавіка ў залежнасці ад умоў надвор'я. Дарэчы, на сайце лясгаса і на яго старонках у сацсетках такой аб'явы «Флагшток» не знайшоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках