Віткоф і Кушнер сустрэліся з пасланнікам Пуціна ў Фларыдзе
10- 12.03.2026, 10:57
- 2,154
На сустрэчы быў яшчэ адзін удзельнік.
У Фларыдзе адбылася сустрэча дэлегацый ЗША і Расіі. Каманды абмеркавалі розныя тэмы і дамовіліся падтрымліваць сувязь.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Віткова у сацсетцы Х.
У амерыканскую дэлегацыю, акрамя Віткова, уваходзілі зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер і старэйшы дарадца Белага дома Джош Грюнбаўм.
Расійскую дэлегацыю ўзначальваў спецпрадстаўнік расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў.
«Каманды абмеркавалі розныя тэмы і дамовіліся падтрымліваць сувязь», — расказаў спецпасланнік Трампа.
Пры гэтым ніякіх дэталяў перамоў Віткоф не раскрыў.
Тым часам кіраўнік расійскага боку на перамовах, дырэктар Расійскага фонду прамых інвестыцый Дзмітрыеў, зрабіў рэпост паведамлення Віткова і падзякаваў «за плённую сустрэчу».
Варта дадаць, што мінулага разу падобная сустрэча адбылася ў Фларыдзе напрыканцы студзеня.