11 сакавiка 2026, Серада, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калгас у краіне ва ўсім»

7
«Калгас у краіне ва ўсім»
Фота: threads.com/@ksu_nya_st

Беларусаў абурылі туалетныя папяровыя кубачкі з мылам на чыгунцы.

Адна з пасажырак Беларускай чыгункі пасля чарговай паездкі не вытрымала і падзялілася ў Threads абурэннем адносна дзіўнага сэрвісу, які рэгулярна прапануюць пасажырам у вагонах «Штадлера», перадае «Наша Ніва».

«Захаджу ў туалет бізнес-класу ў „Штадлеры“, а там… папяровы кубачак з мылам. Сур'ёзна? У дызелях усё норм — і дазатары працуюць, і ручнікі ёсць. А тут проста прывітанне з 90-х.

Афіцыйная версія: „дазатары скралі, таму пакуль кубачкі“. Вось толькі гэта „часовае“ рашэнне стаіць ужо паўтара года.

Хто таксама ездзіць — вам норм такое мыла „агульнае“? Ці я адна хвалююся за гігіену?», — напісала дзяўчына, прыклаўшы адпаведныя фота.

Каментатары аўтаркі аднагалосна падтрымалі:

«Не, не норм. Таму заўсёды з сабой сурвэткі і антысептык».

«Я таксама так раблю, але асадак застаецца — бізнес-клас усё ж такі, не электрычка».

«Вось такі вось бізнес-клас».

«Калгас у краіне ва ўсім! Чаму тут павінна быць выключэнне?»

«Ездзіла ў бізнес-класе і ў звычайным, розніца па факце толькі ў сядзеннях і іх размяшчэнні, на жаль».

«І дызелі бываюць засраныя, не ідэалізуйце іх».

«Ок, дызелі не ідэал. Але кубкаў з мылам там няма. Гэта пра нешта сведчыць».

«А як гэтым увогуле карыстацца? Наліваць з кубка на далонь? Я не разумею канцэпцыю, дапамажыце».

«Лепш ужо ўвогуле без мыла, чым так ганьбіцца. А раптам дзіця вып'е з гэтага кубка?»

«Вось такія беларусы. Крадуць усё, што бачаць…»

«Праблема не ў пасажырах, а ў тых, хто рыхтуе цягнікі. У дызелях жа ўсё працуе і нічога не крадуць. Значыць, справа не ў людзях, а ў тым, хто і як абслугоўвае саставы».

«Гэта вас яшчэ ў „Белмаку“ усатта і бульбачыяна не пачаставалі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках