11 сакавiка 2026, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Расія дае Ірану рэкамендацыі па выкарыстанні беспілотнікаў

1
CNN: Расія дае Ірану рэкамендацыі па выкарыстанні беспілотнікаў

Яны грунтуюцца на тактыцы, якая выкарыстоўвалася падчас вайны ва Украіне.

Расія дапамагае Ірану з тактыкамі прымянення беспілотнікаў, выпрабаванымі падчас вайны супраць Украіны, для удараў па мэтах ЗША і краін Блізкага Усходу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік заходняй разведкі, перадае CNN.

Паводле яго слоў, «Шахеды» нечакана паспяхова прабілі сістэму супрацьпаветранай абароны краін Персідскага заліва.

Да гэтага паведамлялася, што РФ аказвае Ірану дапамогу ў навядзенні на мэты, але канкрэтныя парады таксама з'яўляюцца новым узроўнем падтрымкі.

«Тое, што раней было агульнай падтрымкай, цяпер выклікае ўсё большую занепакоенасць, уключаючы стратэгіі навядзення беспілотнікаў, якія Расія прымяняла ва Украіне», — сказаў разведчык.

Ён адмовіўся ўдакладняць падрабязнасці, але вядома, што РФ выкарыстоўвала «Шахеды» супраць Украіны хвалямі, калі некалькі дронаў ляталі разам і рэгулярна змянялі курс, каб ухіліцца ад сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках