11 сакавiка 2026, Серада, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі праграміст напісаў у рэзюмэ рэцэпт пяльменяў і атрымаў працу

10
Беларускі праграміст напісаў у рэзюмэ рэцэпт пяльменяў і атрымаў працу

Да тэксту мужчына падышоў з зайздроснай карпатлівасцю і скрупулёзнасцю.

Беларускі праграміст падзяліўся ў сацсетцы Threads незвычайным досведам пошуку працы. Размяшчаючы сваё рэзюмэ на адным з тэматычных сэрвісаў, замест стандартнага curriculum vitae з апісаннем сваёй біяграфіі, прафесійнага досведу і навыкаў ён змясціў… рэцэпт пяльменяў. І нечакана атрымаў запрашэнне на працу, заўважыў сайт Telegraf.

Мужчына, які прэтэндуе на пасаду фронтэнд-распрацоўшчыка («frontend developer»), то-бок спецыяліста, што займаецца стварэннем карыстальніцкага інтэрфейсу інтэрнэт-сайтаў або прыкладанняў, вырашыў крыху «пашаліць» у сваім рэзюмэ. Замест таго каб распавядаць пра сваю адукацыю, папярэдні досвед працы і прафесійныя навыкі, ён у якасці эксперыменту падрабязна распісаў працэс варакі пяльменяў.

Пры гэтым да тэксту мужчына падышоў з зайздроснай карпатлівасцю і скрупулёзнасцю, апісаўшы кожны крок — пачынаючы з падрыхтоўкі каструлі з указаннем дакладнага працэнта налітай вады і заканчваючы падачай стравы з указаннем «узроўню задаволенасці» гатовых пяльменяў. Увогуле, як мінімум неардынарны, творчы падыход да стандартнай задачы прэтэндэнт наглядна прадэманстраваў свайму патэнцыйнаму працадаўцу.

«Ну а што, які рынак найму — такія і рэзюмэ. Да майго здзіўлення, яно нават нейкую канверсію мае і трапляе ў вынікі пошуку. Відаць, алгарытмы не супраць такога фармату», — напісаў мужчына.

А ўжо неўзабаве ён паведаміў і пра першы рэальны водгук з запрашэннем на сумоўе.

Некаторыя карыстальнікі сацсеткі выказалі здагадку, што водгук на рэзюмэ быў адабраны не жывым чалавекам, рэкрутарам кампаніі, а з дапамогай ШІ-памочнікаў, якія нярэдка адбіраюць рэзюмэ па адным толькі паказчыку — назве пасады. Тым цікавей была б рэакцыя супрацоўніка кампаніі, калі б аўтар рэзюмэ згадзіўся на сумоўе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках