11 сакавiка 2026, Серада, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прапанаваў аддаць абсалютна бясплатна дом «з усімі камплектуючымі»

3
Беларус прапанаваў аддаць абсалютна бясплатна дом «з усімі камплектуючымі»

У чым падвох?

Аддаць задарма стары вясковы дом прапанаваў любому ахвотнаму карыстальнік Threads з нікам Oleg. Галоўная ўмова — самавываз. Каментатары ў сацсетцы падлічылі, у якую суму абыдуцца працы па разбіранні зруба, і абвінавацілі аўтара допісу ў спробе «бясплатна пазбавіцца ад хламу», піша «Зеркало».

«Сіла Threads, прыйдзі. Мінск і ўскраіны. Аддам бясплатна дом, далей — зруб. З усімі камплектуючымі: вокны, дах, дзверы. Абсалютна бясплатна. Магчыма, на дровы, магчыма, для перавозкі ў новае месца. Галоўная ўмова — прыехаць, разабраць, вывезці», — некалькімі сказамі адкрыў браму ў пекла карыстальнік Oleg.

Публікацыя беларуса за суткі сабрала больш за 90 тысяч праглядаў і звыш 180 каментарыяў. Адны ўдзельнікі дыскусіі звярнулі ўвагу на тое, што магчымай матывацыяй такой шчодрасці стала дарагоўля работаў па разбіранні і ўтылізацыі старога зруба.

«У вашым доме (які як пабудова нікому не патрэбны) каля 15 м³ дроў — гэта прыкладна 750 рублёў. Але за гэтыя грошы прывязуць чыстыя расколатыя дровы без шкла, шыферу, цвікоў і фарбы. Я так разумею, што гэтая ідэя ўзнікла з-за таго, што вы даведаліся кошт разбірання і вывазу пабудоў?» — напісаў карыстальнік oa.sava.

«То-бок нехта павінен вам бясплатна разабраць гэта гнільё і вывезці?» — здзівіўся konradwallenrode.

«І пасля сябе двор падмясці», — падтрымаў папярэдні каментар карыстальнік alcobard.

«5000 рублёў — разабраць і вывезці. Гэта каля дзесяці дваццацятоннікаў, пяць чалавек на разборы, тры дні працы. Гатуйце грашкі», — падзяліўся сваімі падлікамі m00duck.

«Тут не сілу Threads трэба заклікаць, а адбітых людзей, якія не ўмеюць лічыць грошы. Трэба быць поўным дэбiлам, каб гэты хлам забраць… Дэмантаж + перавозка + распілоўка — па сабекошце будзе не менш за 2–3 тысячы рублёў. А за гэтыя грошы можна без гнілья ў выглядзе старога шыферу і цвікоў купіць выдатныя дровы (пры тым расколатыя), якіх хопіць на 2–3 гады», — адзначыла irinkarp1.

«Дам параду як чалавек, які праз гэта прайшоў. Дэмантаж і вываз — дорага! Раю ўсё, што можна, прадаць. Шыфер, вокны і г.д. і да т.п. — дэмантаваць і на „Куфар“. Усё астатняе — трактары, рыце на канцы агарода яму і туды ўсё. Рабіце добрую насып», — расказаў пра свой досвед rkbelarus.

Але былі і тыя, хто, ці то шчыра, ці то жартам, здзівіўся патоку негатыўных каментарыяў.

«Якія ў нас людзі зас***шыяся, чалавек прапанаваў варыянт, усе на яго накінуліся», — напісаў maratvins.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках