Беларускія прадпрыемствы працягваюць не плаціць за спажываную энергію
8- 10.03.2026, 18:09
- 1,906
Ім пагражаюць абмежаваць падачу газу.
У Беларусі працягвае працу рэспубліканская камісія па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію. З пратаколу пасяджэння ад 23 лютага бачна, што беларускія прамысловыя гіганты працягваюць не плаціць за энергію. Даўгі за 2025 год пераносяцца на 2026-ы.
Так, большасць шклазаводаў Беларусі, МТЗ, Мінскі падшыпнікавы завод, «Світанак», цэментныя заводы, БМЗ, «Гомсельмаш» і многія іншыя не пагасілі запазычанасць за мінулы год.
Іх плацяжы за энергію перайшлі на 2026-ы. На канец лютага спрабуюць дамагчыся ад прадпрыемстваў хаця б 50% аплаты за спажыванне ў бягучым годзе.
У якасці пакарання камісія пагражае даўжнікам абмежаваць падачу прыроднага газу на 25%.
Дакумент у распараджэнне рэдакцыі «Еўрарадыё» перадала ініцыятыва BELPOL.