Пентагон: ЗША рыхтуюць наймацнейшыя ўдары па Іране
2- 10.03.2026, 18:00
- 2,094
Іх нанясуць сёння.
У аўторак, 10 сакавіка, ЗША плануюць задзейнічаць супраць Ірана максімальную колькасць знішчальнікаў і нанесці найбольш маштабныя ўдары, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў. Пра гэта на брыфінгу заявіў міністр абароны ЗША Піт Хегсет, паведамляе CBS.
Паводле слоў кіраўніка Пентагона, на дзясяты дзень аперацыі «Эпічная ярасць» Іран апынуўся ў складаным становішчы і нясе сур'ёзныя страты.
Хегсет таксама адзначыў, што за апошнія суткі Тэгеран выпусціў мінімальную колькасць ракет. Ён раскрытыкаваў іранскія атакі па суседніх краінах у рэгіёне Персідскага заліва, падкрэсліўшы, што некаторыя з іх раней лічыліся саюзнікамі Ірана.
Міністр абароны ЗША падкрэсліў, што наймацнейшыя ўдары скіраваныя на дасягненне трох ключавых мэтаў: знішчэнне ваенна-марскога флоту Ірана, ліквідацыю яго ракетнага арсеналу і пазбаўленне краіны магчымасці стварыць ядзерную зброю.